четверг, 9 июня 2016 г.

МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА



Дзесь на Гомельшчыне ёсць зямля,
Куды сэрца ірвецца імкліва.
Вёска Печышчы, вёска мая, -
Мой куточак, мая ты радзіма.
Тут рабіла першы свой крок
У жыццё самастойнае смела,
Бо калі любіш родны куток,
То табе дапамогуць і сцены.
Навучылася я заўважаць
Тое, што заўважае не кожны,
маё сэрца так хоча спяваць,
як убачу быльняг прыдарожны.
Ёсць тут дзіўнае месца Гаёк,
Дзе ільюцца птушыныя спевы,
Дзе, прысеўшы на нізкі пянёк,
Ты пачуеш лістоты напевы.

Але шмат тут глыбокіх ірвоў,
Шмат парэзаў на матчыным твары:
І лілася тут рэкамі кроў,
І палалі жахліва пажары.
Нам пашчасціла жыць у мірны час
І не бачыць на ўласныя вочы,
Як ад чорнага дыму падчас
Станавілася цёмна, як ноччу.
Вораг нішчыў усё на шляху,
Бо не меў вораг твар чалавечы,
Нішчыў усіх, не шкада было куль,
Засталіся стаяць толькі печы.
Гэта чорны гісторыі ліст
Маёй вёскі знаходжання месца,
Толькі печы не знішчыў фашыст,
Мо, таму яна так і завецца.


Ірыны Федарэнка.

Комментариев нет: